Понедельник, 10 Апрель 2017 11:43

Тэатр «Жывое слова». Водгук па выніках рэспубліканскага семінара-практыкума

Водгук па выніках рэспубліканскага семінара-практыкума “Фарміраванне творчай асобы сродкамі тэатральнага жанра”, які адбываўся 28 февраля – 1 марта на базе учреждения образования «Барановичский государственный университет».

ПАВАЖАНЫЯ КАЛЕГІ!

У адпаведнасці з прапановамі загадчыка аддзела сацыякультурных праектаў вучнёўскай і студэнцкай моладзі, установы адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” Алены Сяргееўны Лаўрыновіч народны літаратурны тэатр “Жывое слова” (УА “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”, г. Мінск) падрыхтаваў водгук па выніках рэспубліканскага семінара-практыкума для кіраўнікоў калектываў тэатральнага жанра ўстаноў вышэйшай адукацыі “Фарміраванне творчай асобы сродкамі тэатральнага жанра” і ўносіць свае прапановы па далейшым супрацоўніцтве.

Кіраўнікі тэатра “Жывое слова” Алеся Сівохіна і Алесь Мойскі шчыра ўдзячны ініцыятарам семінара-практыкума за цудоўна арганізаванае і патрэбнае мерапрыемства. У прыватнасці, Баранавіцкаму дзяржаўнаму ўніверсітэту (БарДУ) – за цікавыя экскурсіі, канцэртную праграму, віктарыны і флэшмобы, створаныя ўмовы пражывання ўдзельнікаў семінара-практыкума і іх плённай працы.

Слушным стаў фармат семінара-практыкума, дзе была магчымасць пазнаёміцца з навуковымі напрацоўкамі выкладчыкаў і студэнтаў БарДУ у рэчышчы псіхолага-педагагічнага суправаджэння дзейнасці творчых аб'яднанняў і калектываў: даведаліся пра прафілактыку інтэрнэт-адыкцыі сродкамі мастацтва і пра развіццё “Я-канцэпцыі студэнтаў” у народных калектывах БарДУ – тэатрах мініяцюр “Сафіт” і моды “Світа”. Карысна было не толькі пераняць вопыт гэтых калектываў, а таксама Брэсцкага тэхналагічнага ўніверсітэта і Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, у арганізацыі працы, але і ўбачыць, як гэта рэалізуецца на практыцы і ў выніку становіцца спектаклямі, урыўкі з якіх гэтыя калектывы таксама паказалі на сцэне.

Народны калектыў БДПУ мае 50-гадовую гісторыю і таксама можа стаць прыкладам для маладых калектываў.

Кіраўнікі народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова” таксама гатовы распавесці пра сакрэты даўгалецця свайго калектыва і падзяліцца вопытам падчас будучых тэатральных сустрэч, якія неабходна працягваць і ў іншых абласцях. Гэта дазволіць пазнаёміцца з рознымі аматарскімі тэатрамі Беларусі, іх рэпертуарам і методыкамі.

Кіраўнікі “Жывога слова” даўно працуюць па методыках выразнага чытання, распрацаваных заснавальнікам “Жывога слова” Андрэем Калядой – акцёрам-купалаўцам, былым прарэктарам УА “Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў” і выкладчыкам УА “Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.М. Горкага.

Алеся Сівохіна і Алесь Мойскі здольны правесці майстар-класы па артыкуляцыі і правільным дыханні, галасавыя і маўленчыя трэнінгі падчас падобнага семінара-практыкума ў любой абласной ВНУ, як гэта цудоўна зрабіў у Баранавічах рэжысёр кіно і тэлебачання Віктар Мароз.

Акрамя таго, Алеся Сівохіна і Алесь Мойскі разам са студэнтамі, удзельнікамі тэатра “Жывое слова”, могуць паказаць узоры харавога чытання, стварэння мініяцюр і літаратурна-музычных кампазіцый, ценявога тэатра і працы з лялькамі, а таксама ўрыўкі са спектакляў і канцэртных праграм.

Кіраўнікі тэатра: Алеся Сівохіна, Алесь Мойскі
Электронны адрас: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Тэлефоны: 8-029-635-97-25; 8-029-507-11-41

Прочитано 576 раз

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

  • Сівохіна Алеся

    sivohina
    Кіраўнік тэатра «Жывое слова»

     

    Народны літаратурны тэатр «Жывое слова» (УА «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка», г. Мінск).

    Кіраўнікі тэатра: Алеся Сівохіна, Алесь Мойскі.

    Электронны адрас: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

    Тэлефоны:   8-029-635-97-25, 
                            8-029-507-11-41