Четверг, 09 Март 2017 09:26

Выхаванне праз творчасць

Актуальныя формы і тэхналогіі творчага ўзаемадзеяння са студэнцтвам абмяркоўвалі днямі на Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі ў Магілёве. Прадстаўнікі рэгіянальных упраўленняў па выхаваўчай рабоце з моладдзю, студэнцкіх клубаў, загадчыкі аддзелаў культурна-масавай работы, мастацкія кіраўнікі калектываў, педагогі-арганізатары ў рамках дыскусійных пляцовак і круглых сталоў дэталёва разгледзелі розныя аспекты дзейнасці аб’яднанняў па інтарэсах, арганізацыі культурна-забаўляльных мерапрыемстваў ва ўстановах вышэйшай адукацыі.

Як паведаміла загадчык аддзела сацыякультурных праектаў вучнёўскай і студэнцкай моладзі Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Алена Лаўрыновіч, гэтая канферэнцыя — першая ў цэлым комплексе рэспубліканскіх метадычных мерапрыемстваў.

— Падобныя метадычныя сустрэчы будуць праводзіцца па ініцыятыве Міністэрства адукацыі, нашага цэнтра і ўстаноў вышэйшай адукацыі краіны на працягу ўсяго бягучага года. Па выніках правядзення фестывалю “АРТ-вакацыі” мы правялі дэталёвы маніторынг, дасканала вывучыўшы ўсе аспекты маладзёжнай творчасці і абазначыўшы кропкі ўдасканалення работы ў гэтым кірунку. Наступныя метадычныя мерапрыемствы будуць накіраваны галоўным чынам на абагульненне і распаўсюджванне перадавога педагагічнага вопыту, а таксама на ўкараненне інавацыйных падыходаў у мастацка-творчую і культурна-адпачынкавую дзейнасць моладзі, — расказала Алена Сяргееўна.

Надоечы педагогі з усёй краіны, зацікаўленыя ў развіцці інтэлектуальна-творчага патэнцыялу студэнтаў, сабраліся ў Беларуска-Расійскім універсітэце. Тут дзейнічае спецыялізаваны сектар педагагічнага суправаджэння і развіцця маладзёжных творчых ініцыятыў, які з’яўляецца цэнтрам мясцовай культурна-масавай работы. Гэты сектар цесна ўзаемадзейнічае з кожным падраздзяленнем УВА, што дазваляе ўдасканальваць выхаваўчы працэс і аказваць станоўчы ўплыў на паводзіны студэнтаў у вольны ад вучобы час.

— Падтрымка адораных маладых людзей ляжыць у аснове дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, таму асабліва важна ўсюды на месцах стварыць неабходныя ўмовы для таго, каб наша здольная моладзь магла заявіць пра сябе. Паказаць сябе шмат у чым дазваляе рэспубліканскі праект “АРТ-вакацыі”, які з маленькага агляду-конкурсу вырас у вялікі фестываль, дзе моладзь мае магчымасць прадэманстраваць свае таленты, — заўважыла Таццяна Анатольеўна Сіманоўская, намеснік начальніка ўпраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі.

Летась фестываль “АРТ-вакацыі” ўзбагаціўся некалькімі новымі ідэямі: праектамі “Рэцытацыя”, “PRO-вакацыі”.

— Упершыню быў рэалізаваны і міжнародны культуралагічны праект “Грані творчасці”. Такім чынам, наша творчае супрацоўніцтва з УВА садзейнічае плённаму ўзаемадзеянню педагогаў і студэнтаў, а таксама ўкараняе ў выхаваўчыя практыкі інавацыйныя формы, — адзначыла намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Кацярына Кузьменка.

Па меркаванні прафесара кафедры кіравання рэгіянальным развіццём Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, доктара палітычных навук, прафесара Флюры Храмцовай, інавацыйнае развіццё дзяржавы немагчыма без моцнага генерыравання інтэлектуальна-творчага патэнцыялу моладзі. Гэта асноўны базіс фарміравання ў маладога чалавека інавацыйнай культуры. У гэтым ключы асабліва надзённым становіцца стварэнне адукацыйных кластараў ва УВА. Прычым у гэтыя кластары павінны быць уключаны ўсе зацікаўленыя структуры — пачынаючы ад вытворчага сектара і заканчваючы бізнес-супольнасцю і іншымі аб’яднаннямі. Менавіта такое асяроддзе дасць імпульс, неабходны для станаўлення спецыялістаў інавацыйнага тыпу. Педагогам неабходна ўмець знаходзіць паразуменне з моладдзю. Такі падыход дасць магчымасць сфарміраваць у моладзі добры сацыяльны імунітэт, які зберажэ ад негатыўнага знешняга ўздзеяння. А на думку дацэнта кафедры філасофіі МДУ імя А.А.Куляшова Юліі Аляньковай, пры фарміраванні сістэмы выхаваўчай работы ў кожнай навучальнай установе вельмі важна ўлічваць уплыў на маладых людзей масавай культуры.

— Перадавы педагагічны вопыт з усёй краіны, назапашаны за гады правядзення фестывалю “АРТ-вакацыі”, ужо актыўна распаўсюджваецца. На вэб-партале artviva.by створаны раздзел “Рэпрэзентацыя”, дзе кожны педагог можа знайсці патрэбную інфармацыю для работы, — паведаміла загадчык аддзела сацыякультурных праектаў вучнёўскай і студэнцкай моладзі Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Алена Лаўрыновіч.

Семінары, майстар-класы, канферэнцыі будуць праходзіць на базе розных УВА краіны. Вынікі гэтай маштабнай метадычнай работы падвядуць у снежні ў Гомелі. Плануецца сумеснымі намаганнямі сфарміраваць мадэль узаемадзеяння па развіцці аб’яднанняў па інтарэсах мастацка-эстэтычнай накіраванасці на трохгадовую перспектыву.

Ганна СІНЬКЕВІЧ.
Фота аўтара.

Источник: Настаўніцкая газета

Прочитано 834 раз

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

  • Лавринович Елена Сергеевна

    Лавринович Елена Сергеевна
    Заведующая отделом социокультурных проектов и молодежных инициатив Национального центра художественного творчества детей и молодежи.

     

    Ритм жизни имеет свойство ускорять все вокруг нас: время, события, чувства. Ежесекундно появляются большие возможности и перспективы.

    Не останавливайтесь. Открывайте новые горизонты, покоряйте новые вершины научных достижений и современного искусства.

    Мечтайте, творите, рискуйте – удача любит смелых! Ведь именно вы являетесь авторами идей и проектов, двигателем социального творчества.

Видео