Пятница, 10 Февраль 2017 09:00

У Полацку стартаваў праект "Францыск Скарына. Чалавек дасканалы"

Каліграфія супраць летэрынгу, або хто пісаў лепш, Францыск Скарына або полацкія студэнты, пакажа творчы праект, фінальныя работы якога праедуць па ўніверсітэтах тых гарадоў, дзе жыў першадрукар.

Праект "Францыск Скарына. Чалавек дасканалы" стартаваў у сценах Музея беларускага кнігадрукавання ў Полацку.

Гэты нават не рэспубліканскі, а міжнародны праект аб'яднае студэнтаў з розных краін свету, пераважна ўніверсітэтаў Кракава, Падуі, Прагі, Вільні, Кёнігсберга — тых гарадоў, дзе жыў Францыск Скарына. Праз сінтэз літаратуры, фатаграфіі, выяўленчага мастацтва і музыкі маладыя мастакі і фатографы будуць ствараць работы ў сучасных тэхніках і прадставяць свае творы ў намінацыях "Летэрынг "Я, Францішак, Скарынін сын…", "Буквіца "Друкаванае слова. Вялікія літары", "Фота-альтэрнат "Крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы", "Візуальны сэт "Vademecum: там ёсць вялікая тайна". У маі-чэрвені лепшыя творчыя работы будуць экспанавацца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, а ў верасні-снежні будуць прадстаўлены ва ўніверсітэтах усіх абласцей краіны. Міжнародная частка праекта "Vademecum" аб'яднае студэнтаў Беларусі і замежжа.

Источник: bel.sputnik.by

Прочитано 182 раз

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены