Понедельник, 13 Февраль 2017 10:52

Прэзентацыя культуралагічнага праекта «ФРАНЦЫСК СКАРЫНА. ЧАЛАВЕК ДАСКАНАЛЫ»

3 лютага ў Полацку ў Музеі Беларускага кнігадрукавання адбылася прэзентацыя культуралагічнага праекта «ФРАНЦЫСК СКАРЫНА. ЧАЛАВЕК ДАСКАНАЛЫ».

У файе экспанаваліся творчыя работы ўдзельнікаў Мастацкай студыі, кіраўнік Піскун Андрэй Анатольевіч УА «Полацкі дзяржаўны універсітэт».

 prezent2prezent3

Мерапрыемства пачалося творчым выступам і тэатралізацыей устаноў адукацыі Полацкага раённага выканаўчага камітэта.

prezent4

Далёких часоў успаміны
Твой воблік світае ў прасторы…
– Дзень добры, Францішак Скарына,
Памкненням светлым дзень добры!

Ты сэрцам прачулым і вешчым
Клікаў народ на сустрэчу
Са словам яго, чалавечым,
Якому суджана вечнасць.
(Кастусь Жук “Францішку Скарыне”)

 prezent5prezent6

Дзень добры, Францыск Скарына!

Дзень добры, паважаныя ўдзельнікі і госці!

Мы вітаем вас у сценах Музея Беларускага кнігадрукавання горада Полацка на прэзентацыі культуралагічнага праекта “ФРАНЦЫСК СКАРЫНА. ЧАЛАВЕК ДАСКАНАЛЫ”.

Менавіта горад на Заходняй Дзвіне, горад Полацк, падараваў свету аднаго з найбуйнейшых і яскравых прадстаўнікоў беларускай культуры эпохі Адраджэння – Францыска Скарыну.

Вядомы ва ўсім свеце першадрукар і асветнік, вучоны і гуманіст, паэт, медык і астраном – ён увайшоў у гісторыю як чалавек шырокай эрудыцыі, які сэнсам свайго жыцця бачыў служэнне народу.

У 2017 годзе шырока адзначаецца 500-годдзе стварэння першай друкаванай кнігі Беларусі.

Гэта гістарычная падзея вельмі важная для кожнага сучаснага чалавека, асабліва для вучня і студэнта.

Таму што менавіта вы, маладыя, набываеце веды.

І на сённяшнім мерапрыемстве – моладзь:
члены маладзёжнага парламента горада Полацка,
члены Рэспубліканскага студэнцкага савета пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь.

prezent7

З прывітальным словам выступіў Начальнік Упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Пшанічная Наталля Іванаўна.

prezent8

Асветнік і кнігадрукар Францыск Скарына з’яўляецца знакавай фігурай у сусветным маштабе.

Чалавек, які здолеў аб’яднаць навуку і мастацтва, стагоддзі і краіны.

Узор працавітасці і творчай смеласці Францыска Скарыны натхніў аўтараў і арганізатараў культуралагічнага праекта, а таксама будзе натхняць удзельнікаў – студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі.

У рамках культуралагічнага праекта маладымі мастакамі і фатографамі будуць створаны работы ў сучасных тэхніках і накірунках мастацкай творчасці.

Мы прадстаўляем намінацыі праекта:
Намінацыя «Летэрынг – “Я, ФРАНЦІШАК, СКАРЫНІН СЫН…”»

 prezent9prezent10

Слова летэрынг у перакладзе з англіскай мовы азначае “маляванне словамі”. Такім чынам з дапамогай слоў і нават радкоў на паперы з’яўляюцца цікавыя графічныя формы і мастацкія аб’екты.

Наступная намінацыя - «Буквіца – “ДРУКАВАНАЕ СЛОВА. ВЯЛІКІЯ ЛІТАРЫ”»

 prezent11prezent12

Удзельнікі гэтай намінацыі выканаюц работы, якія складаюцца з адной расквечанай літары. У ёй аўтар перадае змест твораў, якія нашы беларускія паэты і пісьменнікі прысвяцілі Францыску Скарыне.

Намінацыя «Фота-альтэрнат “КРЫНIЦА МУДРАСЦI, ВЕДАЎ I НАВУКI, ЛЕКI ДЛЯ ДУШЫ”» накіроўвае студэнтаў да асабістай бібліятэкі, у якой яны знаходзяць самую старую кнігу і робяць менавіта з ёй фотаздымак.

 prezent13prezent14

Наступная намінацыя – «Візуальны сэт “VADEMECUM: ТАМ ЁСЦЬ ВЯЛІКАЯ ТАЙНА”» – у перакладзе з лацінскай мовы “vademecum” – “ідзі са мной”.

 prezent15prezent16

Гэта намінацыя – своеасаблівая падарожная кніжка, якая стане правадніком па жыццёваму і асветніцкаму шляхам Францыска Скарыны.

Гістарычныя сюжэты знойдуць сваё адлюстраванне ў творчых работах нашых маладых аўтараў у розных тэхніках і напрамках выяўленчага мастацтва.

У мае-чэрвені 2017 года лепшыя творчыя работы, створаныя студэнтамі, будуць экспанавацца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў г. Мінску.

prezent17

Наступным крокам нашага праекта стане рэспубліканская культурна-асветніцкая акцыя. У верасні-снежні 2017 года творчыя работы будуць экспанавацца ва ўніверсітэтах усіх абласцей Рэспублікі Беларусь.

prezent18

Першым, хто прыме гэту перадвіжную экспазіцыю, стане Гомельскі дзяржаўны універсітэт, які з гордасцю носіць імя Францыска Скарыны.

 prezent19prezent20

Пасля экспазіцыя адправіцца ў старэйшую навучальную ўстанову адукацыі – Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію горада Горкі Магілёўскай вобласці.

 prezent21prezent22

Далей эстафету прыме Брэсцкі рэгіён, і адзін з самых маладых універсітэтаў нашай краіны – Палескі дзяржаўны універсітэт.

 prezent23prezent24

На Гродзеншчыне перадвіжную экспазіцыю сустрэне адзін са старэйшых гарадоў зямлі беларускай.

У горадзе Ліда знаходзіцца адзін з помнікаў Францыску Скарыне.

Навучэнцы Лідскага каледжа ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы», чыя будучая прафесія звязана з педагогікай правядуць творчыя заняткі і інтэрактыўныя мерапрыемствы з навучэнцамі школ.

 prezent25prezent26

У рамках культурна-асцетніцкай акцыі ва ўсіх універсітэтах адбудуцца творчыя падзеі, сустрэчы сучасных мастакоў з будучымі абітурыентамі.

Праект завершыцца на радзіме першадрукара - фінальная экспазіцыя будзе прадстаўлена ў Полацкім дзяржаўным універсітэце.

 prezent27prezent28

Безумоўна, Францыск Скарына з’яўляецца знакавай фігурай у сусветным маштабе.

 prezent29prezent30

Зараз мы прэзентуем наступную частку нашага праекта, якая называецца “VADEMECUM”.

prezent31

Ён аб’яднае студэнтаў універсітэтаў Беларусі і замежных універсітэтаў, паколькі жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны неразрыўна звязана з многімі еўрапейскімі гарадамі:

Кракаў,

 prezent32prezent33

Капенгаген,

 prezent34prezent35

Венецыя,

 prezent36prezent37

Падуя,

 prezent38prezent39

Вена,

 prezent40prezent41

Прага,

 prezent42prezent43

Вільня, сучасны Вільнюс,

 prezent44prezent45

Вітэнберг,

 prezent46prezent47

Кёнігсберг, сучасны Калінінград,

 prezent48prezent49

Лондан.

 prezent50prezent51

Удзел у праекце дазволіць студэнтам з розных краін пазнаёміцца, расказаць пра гісторыю ўніверсітэтаў і ў новым сучасным прачытанні асэнсаваць культурную спадчыну Францішка Скарыны.

Першае слова ў гэтым палілоге прадстаўляецца студэнтам Полацкага дзяржаўнага універсітэта.

Творчае выступленне студэнтаў УА «Полацкі дзяржаўны універсітэт»

prezent52

ВАСІЛЬ ВІТКА “БЕЛАРУСКАЯ КАЛЫХАНКА” (УРЫВАК З ПАЭМЫ)

« …Маці, я – нашага хлеба скарына.
Шчыра скажу:
У людзей
Ён бялей,
Далікатней,
Але не смачней.
Болей на свеце ёсць такі хіба,
Такія духмяные, чорныя скібы
На лісці дубовым,
На лісці кляновым?
Я цалаваць твае рукі гатовы,
На гэтых далонях,
Спавітых вузламі,
Кожнае зерне
Паліта
Слязамі.


Назаўжды.
Як пчолы трымаюцца вулляў раямі,
Гэтак і людзі. Якімі б шляхамі
Не спасцігалі вышынь невядомых –
Не выракаюцца сцежак дадому.
У Кракаве, Падуі, Празе, Мілане
Ніхто мяне словам благім не памяне.
Я сеяў у сэрцах людзей паспалітых,
У душах знявераных і знябытых.
Ды птушкі спяшаюцца
Ў родныя гнёзды.
І зерні вяртаюцца
Зноў у барозны.

Вось маё поле,
А гэта зарняты…»


НІЛ ГІЛЕВІЧ “МАРА СКАРЫНЫ”

“…Марыў калісьці славуты Скарына,
«Ціснучы» кнігі на мове бацькоў:
Простаму люду ў роднай краіне
Зробіць даступнай ён мудрасць вякоў…”

І мара Францыска Скарыны ажыццявілася!

Крыніцай захавання і прымнажэння мудрасці
па-ранейшаму з'яўляецца кніга!
Выхаваўцай і настаўнікам моладзі
па-ранейшаму з'яўляецца кніга!
Натхніцелем і творцам чалавечай думкі
па-ранейшаму з'яўляецца кніга!
Спрыяцелем развіцця чалавецтва
з'яўляецца кніга!

Як запавет нашчадкам даносяцца з глыбіні стагоддзяў пранікнёныя і мудрыя словы Францыска Скарыны.
Словы, выказаныя ў друкаванай кнізе, якая не траціць сваёй актуальнасці і ў нашым праекце “ФРАНЦЫСК СКАРЫНА. ЧАЛАВЕК ДАСКАНАЛЫ”.

Мы віншуем усіх удзельнікаў з адкрыццём гэтага выдатнага праекта і жадаем  багацця думак і творчага натхнення!

prezent53

Складальнік - загадчык адзелам А.С.Лаўрыновіч

Фотоматериалы предоставлены учреждением образования «Полоцкий государственный университет» и студией журналистики «Медиа-Микс»

Прочитано 494 раз

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены