Хореография
Сітуацыя поспеху дружнай салігорскай каманды
Вторник, 21 Февраль 2017 08:02

«Галерэя творцаў»: будаўнічы ліцэй

Як хлопец з ліцэя становіцца чарадзеем
Ад станка — на сцэну
Вторник, 21 Февраль 2017 07:14

«Галерэя творцаў»: каледж гандлю

Вясёлка талентаў над каледжам гандлю.
На хореографическом отделении Гродненского государственного колледжа с 1998 года успешно работает ансамбль танца «Гарадзенскія карункі». В 2010 году коллектив удостоен звания заслуженный любительский коллектив Республики Беларусь.
Сотни коллективов профессионально-технических и средне-специальных образовательных учреждений смогут продемонстрировать свое мастерство в рамках конкурса-фестиваля.
  • Карпович Анатолий Леонидович

    Карпович Анатолий Леонидович
    Руководитель Заслуженного любительского коллектива Республики Беларусь «Ансамбль танца «Белая Русь» Национального центра художественного творчества детей и молодежи

     

    Главным в своей работе я считаю широкую популяризацию и пропаганду народного танца как одного из богатейших пластов национальной культуры. Найдя свой характерный хореографический почерк я неустанно стремлюсь к поиску новых, оригинальных трактовок традиционных фольклорных форм.

    Желаю всем участникам и руководителям хореографических коллективов смелых экспериментов в процессе создания ярких концертных номеров.

Видео

Стан і тэндэнцыі развіцця сучаснага танца ў аматарскім харэаграфічным мастацтве Беларусі

Развіццё сучаснага танца – актыўная і плённая з’ява ў харэаграфічным мастацтве краіны. Вывучэнне і параўнальны аналіз эвалюцыі асноўных кірункаў сучаснага танца дазволілі нам вызначыць некаторыя асаблівасці і тэндэнцыі іх развіцця ў аматарскай харэаграфіі Беларусі. Прафесійная падрыхтоўка харэографаў, спецыялістаў па сучасных танцавальных напрамках (кантэмпарары, джаз, хіп-хоп і інш.), – значная праблема айчыннай харэаграфічнай адукацыі, якая патрабуе актыўных пошукаў шляхоў яе вырашэння.

Пачатак новага стагоддзя даў штуршок развіццю розных кірункаў сучаснага танца і плённаму іх выкарыстанню ў аматарскіх харэаграфічных калектывах. Актыўныя дэмакратычныя пераўтварэнні, якія адбываліся напрыканцы ХХ ст. у беларускім грамадстве, значна паўплывалі на развіццё аматарскага харэаграфічнага мастацтва, што дало магчымасць балетмайстрам звярнуцца да эксперыментаў у сучасных танцавальных жанрах і напрамках, а таксама да сапраўднага беларускага фальклору. Канец мінулага стагоддзя стаў перыядам пошукаў: на змену звыкламу пераліку беларускіх танцаў “Лявоніха”, “Крыжачок”, “Мітусь”, “Крутуха” і інш. прыйшлі новыя варыянты прачытання беларускага харэаграфічнага фальклору. Сучасныя метады яго распрацоўкі знайшлі адлюстраванне ў стварэнні харэографамі (В.Бяляева, С.Гуткоўская, Л.Сімаковіч, В.Ямпольская і інш.) мноства “ільняных” кампазіцый ў стылі фольк-мадэрна. У гэты час працягвалі плённае развіццё аматарскія калектывы эстраднага танца “Гарэзлівыя агеньчыкі” (кір. В.Буры, г.Мінск), “Антрэ” (кір.С.Манзалеўскі, г.Мінск), балет-студыя “Алексіс” (кір. А.Зенчанка, г.Мазыр), “Рандэву” (кір.Т.Крыўчук, г.Пінск), “Каскад” (кір.З.Пятроўская, г.Слонім) і інш.

Між тым, праблема існавання і развіцця аматарскай харэаграфіі, а таксама агульныя з’явы ў сучасным харэаграфічным мастацтве Беларусі не атрымалі дакладнага тэарытычнага асэнсавання і толькі часткова разглядаюцца даследчыкамі Я.Д.Грыгаровіч, С.В.Гуткоўскай, Н.У.Карчэўскай, Ю.М.Чурко і інш. Цэласнай карціны тэндэнцый развіцця сучаснага танца ў аматарскім мастацтве краіны на сённяшні дзень не існуе, што і абумовіла наш зварот да адзначанай праблемы і яе актуальнасць.

Аналіз стану развіцця сучаснага танца ў аматарскім харэаграфічным мастацтве Беларусі напрыканцы першага дзесяцігоддзя XXI стагоддзя паказаў, што сярод розных кірункаў і жанраў найбольш распаўсюджанымі і запатрабаванымі з'яўляюцца мадэрн-танец альбо “кантэмпарары”, хіп-хоп танец і брэйк-данс як асобны кірунак, што развіваецца ў рамках хіп-хоп культуры, і джаз. Вывучэнне і параўнальны аналіз эвалюцыі кожнага з вышэйназваных кірункаў дазволілі нам вызначыць некаторыя асаблівасці і тэндэнцыі іх развіцця ў харэаграфічным мастацтве Беларусі.

Актыўнае развіццё на сучасным этапе хіп-хоп танца і яго масавы распаўсюд сярод моладзі абумоўлены, на наш погляд, папулярызацыяй рэп і r’n’b музыкі ва ўсім свеце, нескладанасцю авалодання асноўным лексічным модулем дадзенага кірунку, якія не патрабуе ад выканаўцы прафесійнай харэаграфічнай падрыхтоўкі. Разам з тым, варта адзначыць павышэнне выканальніцкага ўзроўню хіп-хоп танцораў, абумоўленае, на наш погляд, багаццем і даступнасцю відэаінфармацыі па дадзеным кірунку сучаснага танца, а таксама добра развітай сістэмай майстар-класаў, што актыўна функцыянуе не толькі ў краінах блізкага і далёкага замежжа, але і ў Беларусі.

Акрамя таго, трэба вызначыць актыўнае засваенне выканаўцамі на высокім узроўні тэхнікі новай школы хіп-хопа – new style, а таксама лексічнага модулю і навыкаў імправізацыі у такіх тэхніках сучаснага танца, як popping, locking, crump, house dance і інш.

Працэсы дэмакратызацыі і персаналізацыі ў грамадскім жыцці Беларусі канца ХХст. адбіліся на з'яўленні калектываў сучаснага танца, якія эксперыментуюць з лексічным модулем мадэрн-танца і contemporary: група сучаснай харэаграфіі “ТАД” (кір. Д.Куракулаў, г.Гродна), мадэрн-балет “Галерея” (кір.А.Цебенькоў, г.Гродна), група “Квадро” (кір.І.Асламава, г.Гомель), студыя сучаснага танца “Паралелі” (кір. А.Махава, г.Віцебск), студыя сучаснага танца Д.Юрчанкі (г.Віцебск), тэатр танца “D.O.S.Z.K.I.” (кір. Д.Залескі, В.Скварцова) і інш.

Такім чынам, у аматарскім харэаграфічным мастацтве Беларусі назіраецца з’ява плённага распаўсюду розных кірункаў сучаснага танца, дамінуючымі з якіх выступаюць хіп-хоп, брэйк-данс і кантэмпарары. Варта адзначыць розны ўзровень развіцця вышэйадзначаных кірункаў сучаснай харэаграфіі ад першапачатковага засваення лексічнага модуля і методыкі выканання (джаз-танец; locking, crump, house у рамках хіп-хоп культуры) да высокатэхнічнага прафесійнага выканання і стварэння цікавых балетмайстарскіх работ (мадэрн, брэйк-данс). Імклівая тэндэнцыя папулярызацыі сучаснага танца і яго даступнасці масаваму гледачу абумовіла тэндэнцыю яго (танца) прафесіяналізацыі, але разам з тым выявіла праблемы падрыхтоўкі спецыялістаў у дадзенай сферы, тым больш, што існаванне мноства прыватных школ і студый сучаснага танца таксама сведчыць аб імклівым развіцці сучаснай харэаграфіі ў Беларусі. Але тут узнікае праблема незаўсёды прафесійнага яе выкладання з-за недахопу спецыялістаў у дадзенай сферы і неабходнасці ліцэнзавання правоў выканаўцаў на выкладанне, якія на сённяшні дзень застаюцца яшчэ нявырашанымі.

Агульнавядома, што школы і студыі танца, якія актыўна развіваюцца і функцыянуюць у Беларусі на камерцыйнай аснове, адыгрываюць значную ролю ў навучанні мастацтву танца на пачатковым этапе харэаграфічнай адукацыі, а таксама ў выхаванні і развіцці асобы, яе творчай самарэалізацыі. Таму прафесійная харэаграфічная і педагагічная падрыхтоўка выкладчыкаў і кіраўнікоў студый і школ танца з’яўляецца, на наш погляд, важнай, нават абавязковай умовай існавання гэтых структур, а вывучэнне і выкарыстанне вопыту замежнай харэаграфічнай сістэмы адукацыі з ліцэнзаваннем правоў выканаўцы на выкладанне – актуальным і мэтазгодным.

В.А. Шамрова